КЕДЫ
ЖАНОЧЫЯВасількі, каласкі, буслы — знаёмыя вобразы на кожны дзень
ЛЁГКАСЦЬ, СТЫЛЬ
І ЦЯПЛЫНЯ РОДНАГА КРАЮ
валошкі, буслы і дранікі са смятанай
«Мы распрацавалі ўнікальную калекцыю, якая падкрэслівае багатую беларускую ідэнтычнасць. Гэта імкненне падтрымаць таленты і стварыць рэчы, напоўненыя глыбокім сэнсам і натхненнем. Мы перанеслі сімвалы нашага краю ў сучасны кантэкст, захаваўшы ў дызайне лёгкасць, эстэтыку і трохі гумару».
Капсула — гэта вынік адкрытага творчага конкурсу. Мы прапанавалі беларусам пафантазіраваць на тэму роднай культуры і прыроды, а найлепшыя ідэі ляглі ў аснову дызайну.

Калекцыя ў нашым уяўленні
Беларусь у кожным кроку
Валошкі, буслы і каласкі — мы сабралі галоўныя сімвалы краіны, каб вашы прагулкі сталі яшчэ больш душэўнымі.
Дэталі з характарам
Спецыяльна для кроксаў мы стварылі ўнікальныя джыбітсы:
хлеб і дранікі са смятанай;
велічны Мірскі замак;
гуслі, фігуркі з саломы і многае іншае.
Аксэсуары ў адзіным стылі
Завяршыце вобраз шоперамі з кветкавымі прынтамі або дызайнерскімі шкарпэткамі з аўтэнтычнымі беларускімі сюжэтамі.